28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны беларускі дыпламат разбіў ў Вільні тры аўтамабілі (Фота, відэа)

128

Пры гэтым супрацоўнік беларускай амбасады пагражаў даць «у морду» літоўскаму рэпарцёру.

6 кастрычніка каля 21.15 ў Вільні, каля скрыжавання вуліц Наугардуко і Альгірдо дарадца амбасады Беларусі Яраслаў Дыктыеўскі на аўтамабілі VW Jetta з зялёнымі дыпламатычнымі нумарамі урэзаўся ў стаялы мікрааўтобус Renault, а той - у аўтамабіль BMW, паведамляе DELFI.

Беларускі дыпламат, які кііраваў аўтамабілем VW Jetta, не пацярпеў, у іншых машынах людзей не было. Па словах супрацоўнікаў паліцыі, дыпламат быў зусім п'яны, але адмовіўся прайсці праверку на алкатэстэры. Ён тлумачыў паліцэйскім, што вельмі стаміўся на працы і заснуў за рулём.

Паліцыя не магла затрымаць дарадцу, які мае дыпламатычную недатыкальнасць, таму яго прыйшлося перадаць прадстаўнікам амбасады Беларусі (амбасада знаходзіцца побач, на вул. Міндаўга). Прадстаўнікі амбасады, якія прыбылі, знялі дзяржнумар з разбітага аўтамабіля амбасады. Яго прыйшлося эвакуяваць - VW Jetta бы разбіты так, што сам ехаць не мог.

Беларускі дыпламат на месцы аварыі быў відавочна нецвярозым. Кіроўца іншага аўтамабіля амбасады, што прыехаў на месца здарэння пазней, накінуўся на журналіста LNK Яўнюса Матоніса, які здымаў здарэнне. Мужчына не прадставіўся, патрабаваў не здымаць і па-расейску пагражаў даць журналісту «па мордзе». Калі на дапамогу прыйшлі іншыя журналісты, што працавалі на месцы, і растлумачылі мужчыну, што ён не ў Беларусі, той супакоіўся. Але толькі пасля таго, як Матоніс скончыў здымку і выключыў камеру. Пасля гэтага раззлаваны мужчына, уздыхаючы, стаў збіраць дэталі разбітага аўтамабіля амбасады.

Напісаць каментар 128

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках