18 траўня 2024, Субота, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кадыраў хоча вырошчваць у Беларусі каноплі

130
Кадыраў хоча вырошчваць у Беларусі каноплі

Галоўная газета аграрнікаў «Беларуская ніва» апублікавала вельмі аргументаваны матэрыял аб неабходнасці вяртання ў краіну плантацый... канопляў.

Аўтар матэрыялу Міхаіл Кадыраў - намеснік генеральнага дырэктара РУП «НПЦ НАН Беларусі па земляробстве».

У артыкуле «Бяспечныя каноплі» ён сцвярджае, што гэтая культура становіцца стратэгічнай і паступова ва ўсім свеце ўваходзіць у кола інтарэсаў і клопатаў не толькі прыватнага бізнэсу, але і ўрадаў. Сапраўды, каноплі - папулярная сыравіна для медыцынскай, харчовай, касметычнай, тэкстыльнай, лёгкай, папяровай, будаўнічай, авіяцыйнай, паліўнай і іншых галін прамысловасці, піша «Беларускі партызан». Але як жа быць з наркаманамі?

Па сцвярджэнні навукоўца, у нашым умерана-халодным клімаце гэтая расліна амаль цалкам губляе наркатычныя ўласцівасці. Больш таго, у свеце ўжо вынайдзеныя безнаркатычныя гатункі канопляў. Таму, на ягоную думку, пытанні насенняводства і тэхналогіі вырошчвання канопляў ў Беларусі трэба вырашаць неадкладна.

Толькі ўзнікае пытанне, калі ў нашым клімаце каноплі «амаль цалкам губляюць наркатычныя ўласцівасці», то чаму яе так узмоцнена спрабуюць вырошчваць мясцовыя наркагандляры, а мясцовыя жа сілавікі збіліся з ног, шукаючы яе на палях і неадкладна спальваючы?

Напісаць каментар 130

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках