3 траўня 2024, Пятніца, 8:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адмененыя авіярэйсы з Менска ў Варшаву

5
Адмененыя авіярэйсы з Менска ў Варшаву

У сувязі з часовым закрыццём варшаўскага аэрапорта Акенчэ імя Фрэдэрыка Шапэна 2 лістапада адмененыя рэйсы Менск - Варшава і Варшава - Менск.

Пра гэта паведамілі БелаПАН у службе даведак нацыянальнага аэрапорта Меннск.

Самалёт з Менска ў Варшаву павінен быў адправіцца ў 16.20 па мясцовым часе і прыбыць у 15.30, вылецець са сталіцы Польшчы ў 16.45 і прыбыць у 19.55.

Варшаўскі аэрапорт быў закрыты увечары 1 лістапада пасля таго, як самалёт Boeing 767 польскай авіякампаніі LOT, які выконваў рэйс з Нью-Ёрка, здзейсніў аварыйную пасадку без шасі. Ніхто з 230 пасажыраў, якія знаходзіліся на борце, не пацярпеў, узгарання пры пасадцы не адбылося. Аднак з-за моцнага пашкоджання узлётна-пасадачнай паласы аэрапорт будзе закрыты да 3 лістапада.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках