18 траўня 2024, Субота, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У рэгіёнах пачалі адключаць Інтэрнэт

12
У рэгіёнах пачалі адключаць Інтэрнэт

Арыгінальны спосаб супрацьдзеяння доступу жыхароў на апазіцыйныя сайты вынайшлі ў Талачынскім раёне.

У пасёлку Коханава з 1 лютага будзе ліквідаваны пункт калектыўнага карыстання Інтэрнэтам. Падобным рашэннем чыноўнікі, па сутнасці, пазбаўляюць доступу ў сеціва жыхароў пасёлка, якія не маюць кампутараў. Паводле афіцыйнага паведамленню пункт закрываецца «з мэтай паляпшэння фінансавага стану прадпрыемства, забеспячэння станоўчай рэнтабельнай працы, а таксама ў сувязі з эканамічнай немэтазгоднасцю функцыянавання» падобных нерэнтабельных аб'ектаў, паведамляе ПЦ «Вясна».

Рашэнне аб ліквідацыі пункта калектыўнага карыстання Інтэрнэтам, прынятае чыноўнікамі электрасувязі, аўтаматычна вядзе да парушэння сацыяльных стандартаў, што прад'яўляюцца да аграгарадка, а Коханава такі статус мае. Яго пасёлку надаў Талачынскі раённы Савет дэпутатаў. Акрамя таго, пытанні сацыяльнага развіцця гарадскога пасёлка знаходзяцца ў выключнай кампетэнцыі пасялковага Савета дэпутатаў.

Грамадскі актывіст Мікалай Петрушэнка з гэтай нагоды ўнёс запіс у кнігу заўваг і прапаноў: «Перш чым закрыць ПКП і тым самым перакрыць доступ жыхарам да папулярных сайтаў, прапаную вывучыць закон аб мясцовым кіраванні і самакіраванні і вынесці гэтае пытанне на сесію Коханоўскага пассавета».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках