18 траўня 2024, Субота, 16:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінску сышла з рэек электрычка (Фота)

56

Пра ахвяры не паведамляецца. У Беларускай чыгунцы пацвердзілі факт аварыі.

Як паведамілі "Нашай Нiве" чытачы, у Мінску сышла з рэек электрычка. Гэта адбылося на маладзечанскім кірунку, ля станцыі «Мінск-Паўночны». А калі дакладней, пад мостам, непадалёк ад выхаду са станцыі метро «Маладзёжная».

Паводле словаў відавочцаў, тры апошнія вагоны састава, які рухаўся, пераскочылі на іншы пуць, знеслі бетонную апору чыгуначнага семафора і ўрэзаліся ў тэхнічны цягнік, які стаяў на тым пуці. Пра пацярпелых не паведамляецца.

У Беларускай чыгунцы пацвердзілі факт аварыі, але больш поўнай інфармацыі пакуль не маюць.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках