18 траўня 2024, Субота, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малако па талонах, за дармаедства - у турму?

183
Малако па талонах, за дармаедства - у турму?

Афіцыйная газета прапануе ўвесці талоны на малочныя прадукты, караць за дармаедства і «здаваць» суседзяў.

Каб набыць танную прадукцыю Баранавіцкага малочнага заводу, у чарзе прыходзіцца стаяць гадзінамі, піша «Звязда». Прычына - у кантрабандыстах, якія перапрадаюць тавары за мяжу, лічыць журналістка Святлана Яскевіч.

«Пакуль ёсць розніца ў коштах, людзі будуць імкнуцца на гэтым зарабіць. Нават калі забароняць вывозіць тавары праз афіцыйныя пераходы, кантрабандысты знойдуць лясныя сцежкі», - піша яна ў сваім артыкуле.

Як выйсце з гэтага, журналістка прапануе... ўвесці нормы спажывання малочных прадуктаў на сям'ю. «Дык, можа, часова ўвесці нейкія разумныя нормы спажывання, скажам, малочных прадуктаў на сям'ю? Рэгуляваць працэс можна пры дапамозе талонаў, якія магчыма выдаваць па месцы працы, а пенсіянерам - праз органы сацыяльнага забеспячэння?»

Яскевіч таксама наракае на «так званых беспрацоўных», якія, нідзе не працуючы, маюць грошы на казіно і начныя клубы, будуюць дамы і купляюць кватэры. І не плацяць падаткі ў бюджэт.

І тут журналістка прапануе звярнуцца да савецкага досведу: «У некаторых выпадках не такі ўжо недэмакратычнай выглядае былая законная практыка, калі за дармаедства маглі прыцягнуць да адказнасці». Акрамя гэтага, журналістка прыводзіць прыклад «іншых краін», у якіх «суседзі першымі паведамяць ў адпаведныя органы аб тым, што сусед падманвае дзяржаву».

Выклікае непакой, што падобны артыкул з'явіўся ў дзяржаўнай прэсе, адзначае «Наша Ніва». Магчыма, дзяржаўныя органы пачынаюць рыхтаваць насельніцтва да яшчэ большага адкату ў савецкі мінулае.

Напісаць каментар 183

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках