18 траўня 2024, Субота, 7:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольгу Някляеву выклікаюць на допыт у КДБ

11

Жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева павінная з'явіцца ў Камітэт дзяржбяспекі 11 лютага ў 9.30.

— Патэлефанавалі і сказалі, што заўтра мяне выклікаюць на допыт у якасці сведкі, — распавяла «Народнай волі» Вольга Някляева. — Павестку ўручаць адразу на месцы. З чым гэта звязана - не ўдакладнілі. Калі шчыра, нават не сказалі, сведкай па якой справе я з'яўляюся. Магу толькі выказаць здагадку, што справа гэтая тычыцца падзеяў 19 снежня. Магчыма, будуць задаваць пытанні аб збіцці Уладзіміра Някляева.

Як вядома, экс-кандыдат у прэзідэнты быў збіты увечары 19 снежня невядомымі. На думку шматлікіх відавочцаў, гэта былі супрацоўнікі аднаго са спецпадпаддзяленняў, якія стаяць на службе ў беларускіх уладаў. Магчыма, «Алмаза» - 27 снежня нечакана загадам міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова быў вызвалены ад займанай пасады камандзір спецпадпаддзялення па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз" МУС Мікалай Карпянкоў.

Праўда, афіцыйна агучвалася іншая версія.

Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі 20 снежня сцвярджаў, што пасля інцыдэнту з Някляевым у яго адбылася жорсткая размова з міністрам унутраных спраў: "Я казаў чаму, навошта табе было звязвацца. А ён сцвярджаў, што міліцыя тут ні пры чым".

А міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў у сваю чаргу 26 студзеня на прэс-канферэнцыі не адказаў канкрэтна на пытанне, хто напаў ўвечары 19 снежня на вуліцы Няміга на калону кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева і журналістаў, што суправаджалі яе. Але заявіў, што гэта былі не супрацоўнікі міліцыі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках