16 траўня 2024, Чацвер, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя правілы працы аўташкол пакінуць інструктараў без працы

18

Новыя патрабаванні да аўташкол, якія прадугледжаныя праектам пастановы ўрада, могуць пакінуць без працы сотні інструктараў.

Праект пастановы, распрацаваны УП "Белтэхагляд", прадугледжвае патрабаванне да аўташкол мець 50% транспарту ва ўласнасці. Супраць гэтага рэзка выступаюць майстры вытворчага навучання, пра што сёння, 14 лютага, яны расказалі намесніку дырэктара «Белтэхагляду» Міхаілу Свістуну, перадае ABW.by.

Многія майстры вытворчага навучання з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, у якіх аўташколы арандуюць навучальныя аўтамабілі. Пасля прыняцця патрабаванні аб «50%» ім прыйдзецца сысці з бізнэсу.

На думку інструктараў, абавязковае патрабаванне для аўташкол мець ва ўласнасці навучальныя аўтамабілі ніяк не паўплывае на якасць навучання. Пры гэтым дзяржава не ўлічвае таго, што інструктары ўклалі свае грошы ў бізнэс, а зараз іх пакідаюць без працы і магчымасці вярнуць укладзенае.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках