17 траўня 2024, Пятніца, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Офіс АБСЕ выгналі з Беларусі «назаўжды»

25
Офіс АБСЕ выгналі з Беларусі «назаўжды»

Рашэнне аб закрыцці офіса АБСЕ ў Менску ўлады назвалі «канчатковым».

Пра гэта заявіў у чацвер на брыфінгу ў Менску прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных, перадае «Інтэрфакс-Захад».

«Беларускі бок прынялў сваё рашэнне і аб гэтым паведаміў нашым партнёрам па АБСЕ», - сказаў А. Савіных, адказваючы на пытанне аб магчымасці перагляду рашэння пра закрыццё офіса АБСЕ ў Менску.

Нагадаем, 31 снежня прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Аляксандр Сычоў праінфармаваў удзельнікаў Сталага савета АБСЕ аб рашэнні Беларусі закрыць офіс АБСЕ ў Менску.

Свае дзеянні беларускі бок матываваў «адсутнасцю аб'ектыўных падставаў для захавання місіі АБСЕ ў Беларусі». Пры гэтым у Менску заявілі пра гатовасць працягваць узаемадзеянне з інстытутамі АБСЕ па ўсіх напрамках дзейнасці арганізацыі.

Краіны Захаду заклікалі беларускія ўлады перагледзець рашэнне аб закрыцці офіса АБСЕ. Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па знешніх сувязях Кэтрын Эштан і дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан выступілі з сумеснай заявай, у якой вялося: «Як паказвае крытычная адзнака АБСЕ праведзеных прэзідэнцкіх выбараў, выкананне мандата місіі не завершанае. Выбары і іх наступствы, у прыватнасці ўтрыманне пад вартай кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама новыя затрыманні і ператрусы ў СМІ, з'яўляюцца крокам назад у развіцці дэмакратычнага кіравання ў Беларусі».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках