4 траўня 2024, Субота, 2:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС уводзіць каменданцкую гадзіну для падлеткаў

57

Непаўнагадовым забароняць знаходзіцца на вуліцы пасля 23.00.

МУС Беларусі падрыхтавала свае прапановы па распрацоўцы закона, які б забараніў непаўнагадовым знаходзіцца ў грамадскіх месцах пасля 23.00 без суправаджэння бацькоў або асоб, што замяняюць іх, паведамілі БелТА ва ўпраўленні прафілактыкі МУС.

Як лічаць у МУС, увядзенне каменданцкай гадзіны магло б стаць дадатковай мерай па прафілактыцы падлеткавай злачыннасці, бо непаўнагадовыя парушаюць закон як правіла позна ўвечары ці ноччу.

У МУС паведамілі, што цяпер на ўліку ў краіне стаіць каля 15 тыс. непаўнагадовых. Разам з тым удалося дамагчыся істотнага зніжэння ўзроўню падлеткавай злачыннасці - на 41,3% з 2006 года.

Як адзначылі ў МУС, пэўныя крокі па ўвядзенні каменданцкай гадзіны для падлеткаў ўжо зробленыя. 12 студзеня 2011 г. ўступіла ў сілу новае палажэнне КаАП - ст.17.12 “Допуск на начныя дыскатэкі, у культурна-забаўляльныя клубы непаўнагадовых”, па якой ўладальнікі начных клубаў могуць быць аштрафаваныя, калі пасля 22.00 ва ўстанове будуць знаходзіцца непаўнагадовыя. За парушэнне гэтага артыкула індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам (гаспадарам устаноў) пагражае штраф у памеры ад 10 да 50 базавых велічынь (адна базавая зараз роўная Br35 тыс.).

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках