4 траўня 2024, Субота, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея не будзе пераходзіць на зімовы час

29

Прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што прыняў рашэнне з восені 2011 года адмяніць пераход на зімовы час, у сувязі з чым даў адпаведнае даручэнне ўраду Расеі.

«Я прыняў рашэнне аб адмене пераходу на зімовы час - пачынаючы з восені бягучага года. І даю адпаведнае даручэнне ўраду», – сказаў Д. Мядзведзеў у аўторак на сустрэчы з маладымі навукоўцамі і лаўрэатамі прэміі прэзідэнта РФ у галіне навукі і інавацый за 2010 год, паведамляе «Интерфакс-Запад».

Ён падкрэсліў, што «неабходнасць адаптавацца звязаная і са стрэсам, і з захворваннямі».

Пытанне аб пераходзе на летне-зімовы час, адзначыў Д. Мядзведзеў, датычыцца ўсіх людзей. Ён нагадаў, што ў сваім пасланні Федэральнаму Сходу ў 2009 годзе казаў пра гэта, і падкрэсліў, што гэтая тэма стала прадметам сур'ёзных даследаванняў.

«Мы, сапраўды, звыкліся кожную вясну і восень пераводзіць стрэлкі гадзінніка і ўсе па звычцы гэтым абураюцца, таму што рэальна парушаюцца біярытмы чалавека, усё гэта раздражняе, усе альбо спазняюцца, альбо прачынаюцца рана і не ведаюць, куды сябе падзець лішнюю гадзіну . Ну, я ўжо не кажу пра няшчасных кароў і іншых жывёл, якія не разумеюць пераводу часу і не разумеюць, чаму даяркі прыходзяць да іх у іншы час», – сказаў Д. Мядзведзеў.

Усталяванне паўсюдна ў краіне летняга часу, падкрэсліў прэзідэнт РФ, будзе карысным.

Ён дадаў, што рашэнне аб адмене пераходу было прынятае зыходзячы з гэтых меркаванняў.

«Мы не будзем пераходзіць на зімовы (час), мы адзін раз яшчэ патрываем непрыемнасць, таму што як раз пераход на летні час заўсёды - гэта памяншэнне сну на адну гадзіну, але пасля гэтага непрыемнасці скончацца. У той жа час у нас будзе пралангаваны светлы дзень. Мне здаецца, што гэта было б цікава і для нашай краіны, у агульным і цэлым хутчэй карысна. Мяне, ва ўсялякім выпадку, людзі аб гэтым неаднаразова прасілі», – сказаў Д. Мядзведзеў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках