16 траўня 2024, Чацвер, 3:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канцэрт «Крамбамбулі» таксама забаронены

13
Канцэрт «Крамбамбулі» таксама забаронены

«Чорны спіс» забароненых гуртоў відавочна існуе, як бы ні аднекваліся ўлады.

На дзень святога Патрыка ў Менску павінен быў адбыцца канцэрт гурта «Крамбамбуля».

Але за два дні да выступу стала вядома, што канцэрт адмяняецца. Лідэр гурта Лявон Вольскі падзякаваў ўладам «за шалёны піяр».

На канцэрце 17 сакавіка ў дзень святога Патрыка Лявон Вольскі абяцаў прэзентаваць новы альбом, над якім «Крамбамбуля» працавала цэлы год. Але сёння стала вядома, што канцэрт адменены.

«Ну, зразумела, забаранілі. Мы жа ў спісах», - сказаў Generation.by лідэр «Крамбамбулі» Лявон Вольскі.

«Дзякуем аддзелу культуры Менгарвыканкама і Міністэрству культуры за шалёны піяр «Крамбамбулі» - дадаў Вольскі.

«Крамбамбуля» патрапіла ў ананімны «спіс забароненых» разам з 56 беларускімі і замежнымі музыкамі, пісьменнікамі і акторамі.

Раней стала вядома, што забароненыя канцэрты іншых беларускіх гуртоў са спісу. Так, з-за рашэнні МНС не адбыўся канцэрт Ляпіса Трубяцкога 13 сакавіка ў Гомелі, а ў Брэсце на днях без тлумачэнняў быў забаронены канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча ў Тэатры лялек, які быў запланаваны на 18 сакавіка. На гэтым тыдні стала вядома, што адменены канцэрт-трыб'ют Neuro Dubel, які павінен быў прайсці 24 сакавіка ў «Рэактары».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках