18 траўня 2024, Субота, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Плошчы міліцыянты затрымлівалі па 2 чалавекі ў хвіліну

14
На Плошчы міліцыянты затрымлівалі па 2 чалавекі ў хвіліну

648 чалавек затрымалі ўсяго каля 50 міліцыянтаў, а практычна ва ўсіх рапартах стаіць аднолькавы час. Праваабаронцы лічаць гэта немагчымым.

Як заўважыла «Еўрарадыё», не ўсе міліцыянты былі аднолькава актыўныя падчас «навядзення парадку» на плошчы Незалежнасці ў Менску 19 снежня. Прынамсі, да такой высновы можна прыйсці, калі прагледзець пратаколы затрыманняў. У адпаведнасці з імі, асобныя спецназаўцы здолелі затрымаць больш чым па 15 (!) чалавек. А калі верыць Лукашэнку, які заявіў, што мітынг на плошчы Незалежнасьці быў разагнаны за 7,5 хвілін, то гэтыя «перадавікі» затрымлівалі па 2 чалавекі ў хвіліну!

Да прыкладу, служачыя 8-га ўзвода ПМСП ГУУС Менгарвыканкама Якаўлеў і Мазайла, якія затрымлівалі Маю Абромчык, увогуле затрымалі першы 16, а другі - 12 чалавек. А юрыст Цэнтра прававой трансфармацыі Аляксей Казлюк назваў і яшчэ аднаго «стаханаўца» - міліцыянта Дударчыка.

«Ёсць яшчэ Дударчык - ён быў сведкам на працэсе Брэўса-Гапонава. У яго таксама больш за паўтара дзясяткі затрыманых», - кажа праваабаронца.

Увечары 19 снежня ў Менску было затрымана, па інфармацыі міністра ўнутраных спраў Куляшова, 648 чалавек. Справы 300 з іх «вядзе» Цэнтр прававой трансфармацыі. І, адзначае Аляксей Казлюк, у адпаведнасці з пратаколамі, усіх гэтых людзей затрымалі 50 міліцыянтаў.

«На кожнага міліцыянта каля 10, а ў каго і больш, рапартаў аб затрыманні. У нас праходзіць 300 чалавек, і на іх пісалі рапарты міліцыянтаў 50».

Спецыяльна, кажа Аляксей, яны не падлічвалі, па колькі чалавек які канкрэтны міліцыянт затрымліваў. Але нават гэтыя апублікаваныя лічбы, па ягоных словах, выклікаюць сумнеў.

«Наколькі гэта магчыма, што адзін міліцыянт можа затрымаць 15 чалавек у адзін вечар? А ва ўсіх пратаколах будзе стаяць: 22.30», - кажа ён.

А па словах юрыста Беларускага Хельсінкскага камітэта Гары Паганяйла, амаль усіх затрыманых на плошчы Незалежнасці афармлялі ў якасці «сваіх» зусім не тыя, хто іх у рэчаіснасці затрымліваў. Звычайна - тыя міліцыянты, якія суправаджалі аўтазак з затрыманымі ў аддзяленне міліцыі. А наогул, кажа юрыст, на «канвееры» працавалі тры групы спецыяльна для гэтага прызначаных спецназаўцаў.

«Калі быць дакладным, то дзейнічалі тры групы. Адна група афармляла затрыманне, другая група пісала рапарты (аб здзяйсненні адміністрацыйных правапарушэнняў - Еўрарадыё), а трэцяя група складала пратаколы. І такі вал ішоў ва ўсіх аддзяленнях міліцыі раніцай 20 снежня. Пасля чаго людзей павезлі па судах», - кажа Паганяйла.

На думку юрыста, такія пратаколы і такія дзеянні міліцыі з'яўляюцца незаконнымі. І верыць падобным сведчанням суддзі не павінныя былі. Але пакаранне усе затрыманыя на падставе такіх пратаколаў і рапартаў атрымалі.

«Гэта незаконныя пратаколы. Наогул, усе гэтыя дзеянні мы ацэньваем як незаконныя. Людзям жа не далі магчымасці запрасіць адвакатаў, запрасіць сведак у сваю абарону», - упэўнены Паганяйла.

Асабліва гэта датычыцца выпадкаў, калі адміністрацыйная справа «перарастае» у крымінальную. Калі вось такія «рапарцёры», як іх называюць у БХК, выступаюць на судзе ў якасці сведак, у суда няма ніякіх доказаў віны абвінавачанага, акрамя відэазапісаў з плошчы.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках