19 красавiка 2024, Пятніца, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сайту charter97.org патрэбная дапамога

193

Сайт charter97.org можа спыніць сваю працу ў бліжэйшы час.

Пасля разгрому офіса рэдакцыі нашага сайта ў Менску ў ноч з 19 на 20 снежня, мы вымушаныя былі выехаць за межы Беларусі. КДБ канфіскаваў нашае абсталяванне. Рэдактарка ​​сайту Наталля Радзіна была арыштаваная і праходзіць у якасці абвінавачванай па так званай крымінальнай справе "аб масавых беспарадках". Наталлі пагражае да 15 гадоў зняволення і яна пазбаўленая магчымасці паўнавартасна займацца журналістыкай.

Зараз рэдакцыя знаходзіцца ў Вільні і працягвае працу. Тая дапамога, якую нам аказалі нашыя сябры, дазволіць нам прафесійна працаваць яшчэ некалькі тыдняў, а пасля мы будзем вымушаныя спыніць паўнавартасную працу.

Наш праект - гэта не адзін і не два чалавекі. Для паўнавартаснай, прафесійнай працы буйнога па беларускіх мерках навінавага сайта патрэбныя рэдактары, адміністратары, перакладчыкі, журналісты, памяшканне для работы, абсталяванне, сувязь, арэнда магутнага сервера. Усё гэта арганізаваць на энтузіязме і за свой кошт немагчыма. Паверце, нашыя супрацоўнікі атрымліваюць за сваю самаадданую працу невялікія нават па беларускіх мерках грошы.

Мы прыкладзем усе намаганні для захавання вядучага беларускага незалежнага інфармацыйнага рэсурсу і застанемся голасам беларусаў, у тым ліку тых, хто знаходзіцца ў засценках КДБ. Частку выдаткаў мы плануем пакрываць за кошт рэкламы і ўласных сродкаў, мы вядзем перамовы па атрыманні дапамогі ад еўрапейскіх донараў. Аднак для перафарматавання працы патрэбен час.

Мы вымушаныя звярнуцца да вас, нашых чытачоў, па дапамогу. Каб захаваць рэдакцыю ў гэты складаны момант, нам патрэбныя грошы. Мы просім вас аказаць нам падтрымку і пералічыць любую прымальную суму на рахунак у сістэме PayPal. Адмысловая кнопка размешчаная зверху ў правай калонцы. Гарантыяй мэтавага выкарыстання дапамогі будзе бесперабойная праца сайта.

Мы загадзя дзякуем за вашую дапамогу і падтрымку. Заставайцеся з намі!

Даведка:

Charter97.org - вядучы беларускі навінавы рэсурс. Навіны публікуюцца на трох мовах - беларускай, расейскай і ангельскай. Штодня сайт наведвае больш за 50 тысяч унікальных карыстальнікаў, а месячная аўдыторыя складае 500 тысяч чалавек. Сайт заснаваны журналістам Алегам Бябеніным у 1998 годзе.

Напісаць каментар 193

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках