15 траўня 2024, Серада, 14:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі зацікавіліся беларускім спісам «неўяздных»

4
У Расеі зацікавіліся беларускім спісам «неўяздных»

Дэпартацыю расейскага праваабаронца абмеркаваў Савет па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека пры Прэзідэнце РФ.

18 сакавіка праваабаронца Андрэй Юраў, кіраўнік Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, які раней был затрыманы ў Менску і пакінуў краіну раніцай згодна з выдадзеным яму загадам, прысутнічаў на пасяджэнні Савета па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека пры Прэзідэнце РФ.

На пасяджэнні Савета была заслуханая інфармацыя аб дзейнасці Камітэта міжнароднага кантролю і Міжнароднай назіральнай місіі, а таксама адобраная далейшая праца Савета па некалькіх напрамках, звязаных з сітуацыяй у Беларусі. У прыватнасці, Савет пры прэзідэнце РФ плануе стварэнне групы па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і Расеі, у тым ліку ў галіне гарманізацыі прававых сістэм абодвух краін.

Таксама Савет паставіў задачу распрацоўкі заканадаўчых мер па забеспячэнні магчымасці працы расейскіх адвакатаў у Беларусі, а беларускіх - у Расеі. Яшчэ на пасяджэнні фігуравала высвятленне сітуацыі са спісы «неўяздных» грамадзян РФ, якія не здзяйснялі на тэрыторыі Беларусі крымінальных злачынстваў або адміністрацыйных правапарушэнняў, паведамляе інфармацыйная служба Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках