27 красавiка 2024, Субота, 19:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандра Атрошчанкава перавялі на «Валадарку» (Абноўлена)

5
Аляксандра Атрошчанкава перавялі на «Валадарку» (Абноўлена)

Пра гэта жонка журналіста даведалася, калі прынесла Аляксандру Атрошчанкаву перадачу ў СІЗА КДБ.

Дар'і Корсак паведамілі, што прэс-сакратара кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава перавялі ў следчы ізалятар ГУУС Менгарвыканкама на вуліцы Валадарскага.

Аляксандр Атрошчанкаў, якога прысудзілі да 4 гадоў калоніі строгага рэжыму за прысутнасць на плошчы Незалежнасці 19 снежня ў якасці журналіста, цяпер чакае вынікаў абскарджання прысуду. Дата судовага разгляду ягонай касацыйнай скаргі яшчэ нават не прызначаная.

Як паведаміла Дар'я Корсак сайту charter97.org, у бліжэйшы час Атрошчанкава могуць адправіць у калонію пад Віцебск - «Віцьба-3». Там адбываў пакаранне ў свой час Аляксандр Казулін.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках