15 траўня 2024, Серада, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лондане ўзнагародзілі беларускіх палітвязняў

5
У Лондане ўзнагародзілі беларускіх палітвязняў

У Каралеўскім інстытуце Вялікабрытаніі адбылося ўручэнне прызоў «Свабода выказвання» вядучай праваабарончай арганізацыяй Index on Censorship.

У гэтым годзе прыз ўручаўся ў чатырох намінацыях: «Выказванне ў мастацтве», «Новыя медыя», «Праваабарончая дзейнасць» і «Журналістыка», заснаванай сумесна з газетай The Guardian. Па-за намінацый ўручаўся спецыяльны прыз, якога былі ўдастоеныя беларускія палітвязні.

На прыз у намінацыі «Высказыванте ў мастацтве» прэтэндавалі брытанская сікхская драматург Гурпіт Каур Бхаці, іранскі рэжысёр Джафар Панахі і індыйскі мастак МФ Хусейн, які і быў удастоены прыза «Свабода выказвання-2011».

У намінацыі «Новыя медыя» за прыз змагаліся Туніскі інфармацыйны партал TuniLeaks, егіпецкі сайт TorProject.org і кітайскі блогер Вен Юнчао. Прыз атрымаў партал TuniLeaks, які аб'ядноўвае туніскіх блогераў, якія аказалі вялікі ўплыў на падзеі ў Тунісе пры звяржэнні прэзідэнта Бэн Алі.

Пераможца ў намінацыі «Праваабарончая дзейнасць» кітайскі адвакат Гао Жышэнг не змог патрапіць на цырымонію ўручэння ўзнагарод, паколькі арыштаваны кітайскімі ўладамі і ўтрымліваецца ў невядомым месцы з лютага 2009 года. Першы год пра ягоны лёс нічога не было вядома, але ў 2010 годзе кітайскія ўлады прызналі факт ягонага арышту.

На прыз у намінацыі «Журналістыка», што ўручаўся Index on Censorship сумесна з газетай The Guardian, прэтэндавалі заснавальнік інтэрнэт-выданняў «Thai People» Чыранух Прэмчайпорн і Ібрагім Іса, адзін з вядучых егіпецкіх незалежных рэдактараў. У Егіпце яго называюць «барометрам барацьбы» за правы прэсы.

Апошнім на цырымоніі ўручаўся спецыяльны прыз «Свабода выказвання-2011», якога былі ўдастоеныя беларускія палітвязні, якія знаходзяцца сёння ў беларускіх турмах. Атрымлівалі яго, ад асобы палітвязняў, сястра кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Ірына Багданава, сястра жонкі Алеся Міхалевіча Алена Эдвардс і дырэктарка Беларускага Свабоднага тэатра Наталля Каляда. Папярэднічалі ўручэнню ўзнагароды выступы брытанскага драматурга сэра Тома Стопарда і Наталлі Каляды.

У сваім выступе Наталля Каляда, ў прыватнасці, сказала: «У мінулым годзе беларуская журналістка Наталля Радзіна была намінаваная на гэтую ўзнагароду. Пасля цырымоніі яна сказала, што ведае, што «ёсць людзі, якія заслугоўваюць яе больш, чым я, але сам факт узнагароды не гэтак важны, а важна, каб гаварылі пра Беларусь, якая заслугоўвае такой жа ўвагі, як любая краіна, якія сутыкаюцца з праблемамі , з якімі сутыкаемся мы». З таго моманту прайшоў год, і ўсё змянілася. Калі Майк Харыс з Index on Censorship прызямліўся ў Менску, каб патрапіць на нашы спектаклі, ён апынуўся на пахаванні - наш вельмі блізкі сябар Алег Бябенін быў знойдзены мёртвым. Гэта было пачаткам таго, што адбылося 19 снежня 2010 года, і працягваецца па гэты дзень».

На цырымоніі таксама выступілі кіраўнік арганізацыі Index on Censorship Джон Кампфнер і лаўрэат Букераўскай прэміі, раманіст Хаўард Джэкабсан, вёў цырымонію легендарны брытанскі журналіст Джонатан Дзімблбі.

Падчас цырымоніі ўручэння прызоў прайшоў дабрачынны аўкцыён, усе сродкі ад продажаў на якім (14550 фунтаў сцерлінгаў) пайшлі ў фонд праваабарончых праектаў.

Наталля Каляда, Ірына Багданава, Том Стопард і Хаўард Джэкабсан

Вядучы цырымоніі журналіст Джонатан Дзімблбі

Зала Каралеўскага інстытута Вялікабрытаніі

Лаўрэат Букераўскай прэміі Хаўард Джкабсан

Самі Бэн Гарбіа - прадстаўнік інфармацыйнага партала TuniLeaks, пераможца ў намінацыі «Новыя медыя»

Відэазварот жонкі адваката Гао Жышэнга, які атрымаў прыз у намінацыі «Праваабарончая дзейнасць»

Пераможца ў намінацыі «Выказваньне ў мастацтве» індыйскі мастак МФ Хусейн

Уладальнік прыза ў намінацыі «Журналістыка» рэдактар ​​Ібрагім Іса

Гітара лідэра групы Dire Straits Марка Нопфлера, прададзеная на дабрачынным аўкцыёне.

Сястра жонкі Алеся Міхалевіча Алена Эдвардс, сястра Андрэя Саннікава Ірына Багданава і дырэктарка Беларускага Свабоднага тэатра Наталля Каляда, якія прадстаўлялі на цырымоніі ўручэння ўзнагарод беларускіх палітвязняў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках