27 красавiка 2024, Субота, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Атрошчанкаў: Прысуд пісаўся не ў судзе

9
Сяргей Атрошчанкаў: Прысуд пісаўся не ў судзе

Бацька Аляксандра Атрошчанкава пратэстуе супраць жорсткага прысуду ягонаму сыну.

Суд Фрунзенскага раёна Менска прысудзіў Аляксандра Атрошчанкава, прэс-сакратара кандыдата ў прэзідэнты на выбарах-2010 Андрэя Саннікава, да чатырох гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Зміцер Новік прысуджаны да трох з паловай год калоніі ўзмоцненага рэжыму, Аляксандр Малчанаў - да трох год. Прысуд 2 сакавіка абвясціла суддзя Тацяна Чаркас.

Усе трое фігурантаў крымінальнай справы пра падзеі ў Менску 19 снежня 2010 года прызнаныя вінаватымі ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК). Малчанаў таксама прызнаны вінаватым у здзеках над дзяржаўнымі сімваламі (арт. 370 КК).

Дадамо, што суддзя выключыла з абвінавачвання толькі найбольш відавочнае трызненне запалёнай фантазіі пракуратуры і КДБ - ўзброены супраціў супрацоўнікам міліцыі.

У інтэрв'ю БелаПАН Сяргей Атрошчанкаў, бацька Аляксандра Атрошчанкава, пракамэнтаваў: «Ён вінаваты ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве - гэта адміністрацыйнае правапарушэнне. Аляксандр гэтага не адмаўляе. Але нейкіх супрацьпраўных дзеянняў ён, знаходзячыся на плошчы, не прадпрымаў. Нейкага супраціву, не кажучы ўжо пра ўзброены, супрацоўнікам міліцыі, супрацьстаяння ім - нічога гэтага не было. У яго нават не было ні адзінага кантакту з супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Мне не зразумела гэта абвінавачванне. Лічу, што яно проста як было напісана недзе за адным сталом, - прычым, гэта распаўсюджваецца на ўсіх абвінавачаных удзельнікаў акцыі, - так і зачытваецца, незалежна ад вынікаў судовага паседжаньня».

Аналагічнага меркавання прытрымліваецца і брат Аляксандра Атрошчанкава: «Гэта, безумоўна, палітычны працэс. І па прад'яўленні абвінавачвання, і па абсалютнай адсутнасці доказнай базы бачна, што гэта замова. Назваць гэта нармальным судовым разглядам складана».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках