29 красавiка 2024, панядзелак, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ханс-Георг Вік: Калі Лукашэнка не разумее, ЕЗ ўвядзе эканамічныя санкцыі

47
Ханс-Георг Вік: Калі Лукашэнка не разумее, ЕЗ ўвядзе эканамічныя санкцыі

Жорсткія прысуды актывістам апазіцыі і журналістам не застануцца для дыктатарскага рэжыму без наступстваў.

Кіраўнік нямецкай праваабарончай арганізацыі «Правы чалавека ў Беларусі» Ханс-Георг Вік лічыць, што пераслед апанэнтаў рэжыму Лукашэнкі будзе працягвацца.

Экс-кіраўнік місіі АБСЕ ў Менску, а цяпер кіраўнік нямецкай праваабарончай арганізацыі «Правы чалавека ў Беларусі» Ханс-Георг Вік у інтэрв'ю Deutsche Welle назваў магчымыя прычыны пераследу удзельнікаў акцыі пратэсту 19 снежня, што працягваецца ў Беларусі.

- Чаму беларускія ўлады працягваюць пераследваць сваіх апанентаў, нягледзячы на ціск, які здзяйсняецца на іх з боку Захаду і Расеі?

- Я думаю, што пераследы актывістаў і прадстаўнікоў апазіцыі, што адбываюцца сёння ў Беларусі, з'яўляюцца наступствам таго, як Лукашэнка ацаніў сваё цяперашняе становішча. Ён адчувае сябе пад пагрозай у сувязі з ростам незадаволенасці сярод беларусаў, якая тычыцца як яго самога, так і ў цэлым аўтарытарнай сістэмы ў краіне. Такія настроі можна адсачыць па выніках галасавання на прэзідэнцкіх выбарах, пра што кажуць незалежныя назіральнікі і якія не ў карысць цяперашняга кіраўніка дзяржавы.

- Вы падзяляеце думку, што ўсе што палітзняволеныя, што з'явіліся ў Беларусі пасля 19 снежня, з'яўляюцца закладнікамі ў гандлі з Еўразвязам?

- Я не лічу, што тых, хто зараз знаходзіцца ў зняволенні па палітычных матывах, улады будуць выкарыстоўваць у якасці закладнікаў у гандлі з Еўразвязам. Ціск у дачыненні да гэтых людзей прымяняецца, таму што яны ўяўляюць небяспеку для Лукашэнкі. І гэтыя працэсы будуць працягвацца, для таго каб запалохаць насельніцтва і апраўдаць аўтарытарныя метады кіравання. Я не выключаю, што ў будучыні, калі рэпрэсіі прынясуць патрэбны ўладам вынік, палітвязняў выпусцяць на волю, зрабіўшы такім чынам «крок насустрач» ЕЗ.

- Наколькі верагодна, што Брусэль усё ж ўвядзе эканамічныя санкцыі ў дачыненні да беларускага рэжыму, калі рэпрэсіі і вынясенне абвінаваўчых прысудаў па справе аб масавых беспарадках працягнуцца?

- Паколькі меры аказання ціску, што прымяняліся Захадам да гэтага часу, на Лукашэнку не здзяйсняюць ніякага ўздзеяння, не выключана, што эканамічныя санкцыі будуць уведзеныя. У гэтым сэнсе эфектыўным інструментам маглі б стаць санкцыі, што датычацца продажу беларускіх нафтапрадуктаў на еўрапейскім рынку.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках