14 траўня 2024, aўторак, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ 9 краін далучыліся да санкцый ЕЗ у дачыненні да дыктатуры

27
Яшчэ 9 краін далучыліся да санкцый ЕЗ у дачыненні да дыктатуры

Дзевяць еўрапейскіх дзяржаваў далучыліся да санкцый Еўразвяза ў дачыненні да кіраўніцтва Беларусі.

Пра гэта гаворыцца ў заяве Вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.

Нагадаем, 31 студзеня Рада Еўразвяза пастанавіла ўвесці забарону на выдачу віз і замарозіць еўрапейскія актывы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і яшчэ каля 160 прадстаўнікоў улады, "адказных за фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў" і "гвалтоўнае здушэнне пратэстаў", паведамляе TUT.by.

Зараз да рашэння Рады ЕЗ далучыліся яшчэ дзевяць краін. Гэта кандыдаты на ўступленне ў Еўразвяз Харватыя, Македонія, Чарнагорыя і Ісландыя, краіны - удзельніцы працэсу стабілізацыі і асацыяцыі і патэнцыйныя кандыдаты Албанія, Боснія і Герцагавіна, Сербія, краіны-ўдзельніцы Еўрапейскай эканамічнай зоны Нарвегія і Ліхтэнштэйн.

Адзначым, што з краін-кандыдатаў на ўступленне ў Еўразвяз толькі Турцыя не падтрымала санкцыі супраць афіцыйнага Менску.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках