29 красавiка 2024, панядзелак, 16:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронца заклікаў адвакатаў правесці страйк

15
Праваабаронца заклікаў адвакатаў правесці страйк

"Наш цэнтр будзе звяртацца да краін Еўрапейскага звяза, каб ўключылі ўвесь склад рэспубліканскага прэзідыума калегіі адвакатаў у спіс неўяздных у ЕЗ".

Праваабаронца і кіраўнік цэнтра "Прававая дапамога насельніцтву" (Кіеў, Украіна) Алег Воўчак заклікае адвакатаў правесці страйк - у адваротным выпадку незалежная адвакатура ў Беларусі будзе знішчаная ўшчэнт.

"Учора мы правялі нараду з рэгіянальнымі юрыстамі праваабарончага цэнтра "Прававая дапамога насельніцтву". Гэта было звязана з тым, што Паўла Сапелку выключылі з калегіі адвакатаў.

Наш цэнтр будзе звяртацца да краін Еўрапейскага звяза, каб ўключылі ўвесь склад рэспубліканскага прэзідыума калегіі адвакатаў у спіс неўяздных у ЕЗ за пазбаўленне адвакатаў права займацца адвакацкай практыкай па прадастаўленні юрыдычнай дапамогі грамадзянам. Рэспубліканская калегія адвакатаў абавязаная абараняць сваіх калегаў, паколькі менавіта яны знаходзяцца на ўтрыманні кожнага адваката, які са сваіх ганарараў утрымліва рэспубліканскую калегію адвакатаў.

Мы заклікаем адвакатаў праявіць салідарнасць і звярнуцца да міністра юстыцыі, каб ён спыніў ціск на адвакацкую супольнасць. Было б добра, калі б зараз усе адвакаты па ўсёй Беларусі правялі страйк, не выйшлі б на працу. Я думаю, што ўлады прыслухаліся б да праблем адвакатаў. Інакш рэпрэсіўная машына не спыніцца і будзе далей выключаць адвакатаў з калегіі. Можна смела заявіць, што ў краіне адсутнічае незалежная адвакатура", - заявіў Алег Воўчак.

Гэта язаява выкліканая апошнімі падзеямі ў адвакацкай супольнасці, паведамляе "Беларускі партызан".

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках