29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як у СІЗА КДБ катавалі Аляксандра Атрошчанкава

89
Як у СІЗА КДБ катавалі Аляксандра Атрошчанкава

Прэс-сакратара Андрэя Саннікава закоўвалі ў кайданкі, ставілі на «расцяжку», прымушалі рабіць фізічныя практыкаванні ў распранутым выглядзе.

Пра гэта жонка палітвязня Аляксандра Атрошчанкава паведаміла ў заяве генеральнаму пракурору Беларусі Рыгору Васілевічу. Тэкст заявы Дар'я Корсак падала сайту charter97.org.





Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь

Корсак Дар'і Сяргееўны

Заява

(Аб прымяненні катаванняў і жорсткім, нялюдскім і прыніжаючым чалавечую годнасць абыходжанні ў СІЗА КДБ)

Я з'яўляюся жонкай Атрошчанкава Аляксандра Сяргеевіча, з 20 снежня 2010 г. па гэты дзень ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

28 лютага 2011 года з розных Інтэрнэт-крыніц (копіі інтэрнэт артыкулаў у дадатку) я даведалася, што экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксей Міхалевіч, знаходзячыся ў следчым ізалятары КДБ (далей СІЗА КДБ) з с 20.12.2010 па 19.02.2011 падвяргаўся катаванням, і іншым жорсткім бесчалавечным і прыніжаючым чалавечую годнасць відах абыходжання і пакарання з боку супрацоўнікаў следчага ізалятара. Па фактах гэтага Аляксеем Міхалевічам была пададзеная заява ў Генеральную Пракуратуру Рэспублікі Беларусь.

З заявы Міхалевіча мне стала вядома, што людзі ў масках, прычынялі яму фізічны боль з выкарыстаннем кайданкоў, прымушалі распранацца данага, ставілі ў такім выглядзе «на расцяжку», што давала яму моцныя фізічныя і душэўныя пакуты.

З 20 снежня 2010 года па гэты дзень, мой муж, Аляксандр Сяргеевіч Атрошчанкаў, знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Такім чынам, перыяд часу, апісаны А. Міхалевічам, прыйшоўся і на ўтрыманне майго мужа.

1 сакавіка 2011 года на судовым працэсе, у мяне была кароткая магчымасць перагаварыць з мужам, і ён пацвердзіў, што гэтак жа падвяргаецца катаванням і жорсткім бесчалавечным адносінам ў СІЗА КДБ.

Больш падрабязную інфармацыю, я даведалася пасля вынясення Аляксандру прысуда 2 сакавіка 2011 года. Яму атрымалася паведаміць, што яго гэтак жа прымушаюць распранацца, ставяць у такім выглядзе «на расцяжку» на працяглы час, што дастаўляе яму моцныя фізічныя пакуты, больш за тое, у распранутым выглядзе яго прымушаюць рабіць фізічныя практыкаванні, ён не паспеў паведаміць да чаго прыводзіць адмова падпарадкоўвацца такога кшталту загадам, але ён даў зразумець, што санкцыі за невыкананне такога роду зневажальных і хваравітых дзеянняў могуць быць самымі жорсткімі. Гэтак жа мне стала вядома, што тыя ж асобы ў масках неаднаразова праводзілі балючыя маніпуляцыі з кайданкамі ў адносінах да майго мужа.

Акрамя гэтага, першы час, А. Атрошчанкаву прыходзілася знаходзіцца ў СІЗА КДБ без спецыяльнага спальнага месца і да гэтага часу знаходзіцца ў камеры без спецыяльна абсталяванага санітарнага вузла, што гэтак жа знаходжу жорсткім і бесчалавечным і прыніжаючым чалавечую годнасць абыходжаннем.

На працягу ўсяго папярэдняга следства, а менавіта з 20 снежня 2010 года, па гэты дзень, адміністрацыя СІЗА КДБ не знайшла магчымасці прадаставіць адвакату памяшканне для сустрэчы з маім мужам сам-насам. Што было адлюстравана адвакатам у кнізе скаргаў і прапановаў, у скаргах, а гэтак жа ў спрэчках падчас судовага паседжання. Расцэньваю такога кшталту дзеянні адміністрацыі, як спробу схаваць факт катаванняў і іншых жорсткіх бесчалавечных і зневажаючых годнасць відаў абыходжання ў адносінах да Аляксандра Атрошчанкава.

У сувязі з гэтым, улічваючы характар ўздзеяння на майго мужа, закрытасць СІЗА КДБ, як установы, і не зацікаўленасць адміністрацыі ў аб'ектыўнасці ацэнкі сітуацыі, прашу:

1. Тэрмінова правесці праверку выкладзеных фактаў, а гэтак жа апытаць майго мужа, і асоб, якія ўтрымоўваліся з ім у адных камерах у канфідэнцыяльным парадку, і спосабам, які мог бы выключыць ціск з боку адміністрацыі СІЗА КДБ і далейшыя рэпрэсіі супраць іх;

2. Прыняць меры пракурорскага рэагавання;

3. Паведаміць аб выніках праверкі ва ўстаноўленыя законам тэрміны.

04.03.2011 года

Дар'я Корсак

Напісаць каментар 89

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках