5 траўня 2024, Нядзеля, 17:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шакуючае фота з месца тэракту апынулася сапраўдным

58

Апублікаванае ў сеціве шакуючае фота наведвання Аляксандрам Лукашэнкам месца тэракту апынулася сапраўдным.

Арыгіналы фотаздымкаў былі размешчаныя 13 красавіка 16 красавіка ў фотаархіве карыстальніка Vadim Gigin у Google. Пра сябе карыстальнік напісаў, што з'яўляецца галоўным рэдактарам часопіса «Беларуская думка».

Нагадаем, «Беларуская думка» - грамадска-палітычны і навукова-папулярны часопіс Адміністрацыі прэзідэнта, у 2007 годзе быў рэарганізаваны і ўвайшоў у склад УП "БелТА". Менавіта фатограф БелТА быў на месцы трагедыі ў момант, калі Лукашэнка спусціўся ў метро разам з сынам Колем і ўсклаў кветкі. На афіцыйным фота, апублікаваным на сайце БелТА, Лукашэнка стаіць у атачэнні аховы і чыноўнікаў, пры гэтым целы ахвяр не бачныя.

У профілі карыстальніка Vadim Gigin апублікаваныя некалькі фотаздымкаў з месца трагедыі, што не пакідае сумневаў у іхняй сапраўднасці.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках