18 траўня 2024, Субота, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна выбірае эўраінтэграцыю

48
Украіна выбірае эўраінтэграцыю

"Расея не вылучала ніякіх умоваў з нагоды ўдзелу Украіны ў Мытным саюзе", - заявіў кіраўнік украінскага знешнепалітычнага ведамства Канстанцін Грышчанка.

"Ніякія ўмовы з боку Расеі афіцыйных з нагоды ўступлення Украіны ў Мытны саюз не вылучаліся, выказвалася толькі жаданне бачыць нашую краіну ў гэтым аб'яднанні", - сказаў кіраўнік МЗС Украіны, выступаючы ў парламенце ў пятніцу, перадае "Інтэрфакс Украіна".

Ён таксама ў чарговы раз падкрэсліў, што еўраінтэграцыя з'яўляецца прыярытэтным напрамкам Украіны, а з Мытным саюзам Кіеў мае намер супрацоўнічаць не уступаючы ў яго.

"Украіна мае намер узаемадзейнічаць з Мытным саюзам па-за ягоным фармальным удзелам", - падкрэсліў кіраўнік МЗС.

"Мы не знаходзімся ў перамоўным працэсе з Мытным саюзам, як такім", - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках