18 траўня 2024, Субота, 7:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бярозе цукар раскупілі мяхамі

29
У Бярозе цукар раскупілі мяхамі

Бярозаўцаў апанавала цукровая ліхаманка.

Пасля чарговай чуткі пра павышэнне цаны на цукар у крамах горада Бярозы апусцелі паліцы, паведамляе Радыё Рацыя.

Па словах прадаўца крамы “Ясельда”, людзі хапалі цукар мяхамі:

- Як кажуць пакупнікі, нехта сказаў, што цукар падаражае, і ўсе пачалі купляць яго ў запас. І яшчэ можа з-за таго, што сок бярозавы таксама бяруць.

Ад пачатку года цукар у Беларусі падаражэў двойчы. Цяпер ужо за цукар-пясок трэба выкласці 3 тысячы 280 рублёў.

Цяпер трэба чакаць чарговага павышэння?

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках