19 траўня 2024, Нядзеля, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Галоўны эксперт па якасці» - Коля Лукашэнка

131

У ходзе рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць Аляксандр Лукашэнка разам з сынам наведаў у Кобрыне фабрыку дзіцячых цацак СТАА «ВП Палессе».

На фабрыцы ў цэнтры ўвагі кіраўніка дзяржавы была тэма фарміравання айчынных брэндаў на аснове вырабленай высакаякаснай прадукцыі, паведамляе БелТА.

Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з тэхналагічным працэсам і перспектывамі развіцця прадпрыемства.

Як паведаміў тэлеканал СТВ, «падчас агляду цэхаў галоўным экспертам па якасці выступіў сын Аляксандра Лукашэнкі – Мікалай».

Як піша газета «Салiдарнасць», акрамя таго, па расповядзе тэлеканала, зносіны Аляксандра Лукашэнкі з працаўнікамі фабрыкі прайшлі цёпла і ўтульна: «ніякіх асаблівых скаргаў» не было - з радасцю адзначыла СТВ.

Напісаць каментар 131

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках