18 траўня 2024, Субота, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вежы Наваградскага замка закансервуюць

5
Вежы Наваградскага замка закансервуюць

Кансервацыю вежаў аднаго з найбуйнейшых абарончых збудаванняў Цэнтральнай Еўропы XVI стагоддзя Наваградскага замка плануецца завяршыць у бліжэйшыя пяць гадоў.

Пра гэта паведаміў БелТА начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Беларусі Ігар Чарняўскі.

Па ягоных словах, кансервацыя руінаў пачнецца пасля правядзення гідралагічных, архітэктурных і інжынерных даследаванняў. У пачатку 2000-х гадоў кансервацыйныя работы спецыялісты правялі часткова, аднак з-за недахопу фінансавых сродкаў работы былі прыпыненыя.

У 2011-2015 гадах на навукова-даследчыя і праектныя работы, кансервацыю руін замка з рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў будзе выдаткавана ў агульнай складанасці Br5 млрд. Дадатковыя крыніца фінансавання - грашовыя сродкі, атрыманыя Міністэрствам культуры ад латарэі «Скарбніца, дзякуючы якой ужо сабрана каля Br101 млн. Гэтыя грошы будуць накіраваныя на распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі.

Параўнальна невялікую колькасць часу, які спатрэбіцца на кансервацыю руін, Ігар Чарняўскі патлумачыў тым, што ў Наваградскім замку не будзе праводзіцца рэканструкцыя або рэстаўрацыя - замку проста будзе нададзены прэзентабельны вонкавы выгляд, што дапаможа павялічыць прыток турыстаў. Характэрна, што колькасць наведвальнікаў Наваградскага замка і так інтэнсіўна расце: штогод з помнікам гісторыка-культурнай спадчыны знаёмяцца каля 100 тыс. чалавек.

Наваградскі замак узводзіўся як рэзідэнцыя літоўскіх князёў і быў закладзены на так званай Замкавай гары. Першыя драўляныя ўмацаванні з'явіліся ў XI стагоддзі. Праз дзвесце гадоў была пабудавана першая каменная вежа, а да XVI стагоддзя замак ўпрыгожвалі ўжо сем вежаў, збудаваных з буйной цэглы і дробнага каменя. Да сярэдзіны XVIII стагоддзя ў Наваградскім замку праходзілі сесіі Галоўнага трыбунала - вышэйшага апеляцыйнага органа вялікакняскага суда. У 1921 годзе будынак быў ўзяты пад ахову дзяржавы, у 1922-1930 гадах былі закансерваваныя ацалелыя вежы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках