12 траўня 2024, Нядзеля, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цягніком з Менска да Вільні - усяго за тры гадзіны

24

З 29 мая даехаць цягніком з Менска да Вільні зараз можна будзе роўна за тры гадзіны.

Раней працягласць маршруту складала чатыры з паловай гадзіны раніцай і чатыры гадзіны ўвечары, нагадвае «Наша Нiва».

Зараз Беларуская чыгунка ўводзіць новы маршрут. Раніцай цягнік з Менска будзе адпраўляцца ў 7:45 і прыбываць у Вільню у 10:45 (раней быў цягнік Магілёў - Вільня 6:26 - 11:08), увечары цягнік будзе адпраўляцца ў 18:49 і прыбываць у Вільню у 21:49 . Да Гудагая цягнік даімчыць за адну гадзіну 50 хвілін, а працягласць праходжання мытнага кантролю на пераходзе Гудагай - Кена зараз складзе 34 хвіліны.

Кошт квітка: 30 560 рублёў (агульны вагон), 44 340 (плацкарта), 69 тыс. - купэ. З Вільні цягнікі будуць адпраўляцца ў 07:05 (прыбыццё ў Менск у 10:05), і 19:05 (прыбыццё ў 22:05).

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках