16 траўня 2024, Чацвер, 8:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэфіцыт валюты прывёў да пратэрміноўкі перад Газпрамам

30
Дэфіцыт валюты прывёў да пратэрміноўкі перад Газпрамам

Дэфіцыт валюты, з якім краіна сутыкнулася ў пачатку сакавіка бягучага года, негатыўна адбіўся на разліках Беларусі за спажыты расейскі газ.

І ўжо 23 сакавіка (прадугледжаная кантрактам паміж Газпрамам і Белтрансгазам дата) беларускі бок не змог своечасова аплаціць лютаўскія пастаўкі газу. У прынцыпе, для рынка дадзены факт - не навіна. Аднак сёння гэтую інфармацыю афіцыйна пацвердзіў Белстат, паведамляе АФН.

Так, на 1 красавіка 2011 г. знешняя пратэрмінаваная запазычанасць Беларусі за прыродны газ склала 213,2 млрд. рублёў (каля 70 млн. даляраў) (доўг за лютаўскі газ).

Варта адзначыць, што гэта першы выпадак запазычанасці, дапушчанай Беларуссю з другой паловы мінулага года (пасля чарговага канфлікту з Газпрамам).

У першай палове красавіка гэтая запазычанасць у 70 млн. даляраў была пагашаная беларускім бокам, а 23 красавіка Беларусь цалкам разлічылася за сакавіцкія пастаўкі газу (па меншай меры так сцвярджаюць крыніцы ў дзяржорганах кіравання). Аднак асноўная частка пералічанай Газпраму сумы была сфарміраваная з банкаўскіх валютных крэдытаў, паколькі аб'ём, які рэалізуецца на БВФБ у межах 30% абавязковага продажу, апынуўся недастатковым для задавальнення запатрабаванняў Белтрансгазу.

Беларускія спажыўцы своечасова разлічваюцца з Белтрансгазам за спажыты газ.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках