19 траўня 2024, Нядзеля, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белкамунмаш» прадаў Кішынёву буйную партыю бракаваных тралейбусаў

46
«Белкамунмаш» прадаў Кішынёву буйную партыю бракаваных тралейбусаў

Каля 70% тралейбусаў, закупленых ў Беларусі для эксплуатацыі ў межах Кішынёва, прыйшлі ў непрыдатнасць.

Няспраўныя транспартныя сродкі знятыя з маршрутаў і адпраўленыя ў рамонт, паведамляе агенцтва Новости-Молдова. Усяго ў рамонце знаходзіцца 16 з 25 новых тралейбусаў. Менскаму заводу паведамілі аб няспраўнасці.

Па дадзеных муніцыпальных чыноўнікаў, праблемы з новымі адзінкамі электратранспарту з'явіліся адразу ж з пачатку іх эксплуатацыі.

У 2010 годзе кішынёўская прымэрыя і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця падпісалі пагадненне аб прадастаўленні малдаўскаму баку 13,7 мільёны еўра на набыццё 102 менскіх тралейбусаў вытворчасці «Белкамунмаш». Кошт кожнага тралейбуса перавышае 125 тысяч еўра.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках