17 траўня 2024, Пятніца, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«НН» супраць Мінінфармацыі: рэдакцыі адмовілі ў хадайніцтве

2
«НН» супраць Мінінфармацыі: рэдакцыі адмовілі ў хадайніцтве

Рэдакцыя «Нашай Нівы» абскарджвае папярэджанне Мінінфармацыі. Сёння адбылося папярэдняе паседжанне па гэтай справе.

Падставай для вынясення папярэджання, на думку Мінінфарма, сталася публікацыя на старонках газеты «недакладнай інфармацыі аб тым, што адна з ахвяраў выбуху 11 красавіка нібыта знаходзілася на станцыі да позняга вечара». На думку Мінінфарма, распаўсюджванне гэтай інфармацыі прычыняе шкоду грамадзкім інтарэсам, дыскрэдытуе органы дзяржаўнай улады, выратавальныя і медыцынскія службы, якія прымалі ўдзел у аказанні дапамогі пацярпелым, паведамляе «Наша Ніва».

Прадстаўнікі рэдакцыі падалі хадайніцтва аб тым, каб выклікаць у суд спецыяліста-мовазнаўцу. Ён бы ацаніў, ці магла публікацыя «Дзяўчына знаходзілася пад заваламі, калі Лукашэнка ўскладаў кветкі» нанесці шкоду грамадскім інтарэсам, а таксама дыскрэдытаваць дзяржаўныя органы, медыцынскія і выратавальныя службы.

Аналізаваць тэкст суддзя не палічыла патрэбным: «Вам патрэбны не філолаг, вам патрэбны суд!».

Асноўнае паседжанне па справе адбудзецца 30 мая, у 14.30 у Вышэйшым гаспадарчым судзе.

Суд па ліквідацыі выдання пакуль прыпынены, бо рэдакцыя абскарджвае папярэджанне.

17 красавіка Вышэйшы гаспадарчы суд прыпыніў вытворчасць па пазове Міністэрства інфармацыі аб спыненні выпуску газеты «Народная воля».

Падставай быў зварот рэдакцыі ў гэты ж суд аб абскарджанні папярэджання Міністэрства інфармацыі ад 15 красавіка гэтага года ў сувязі з публікацыяй артыкула «Гаворыць і паказвае Гебельс-ТБ».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках