18 траўня 2024, Субота, 23:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вестэрвеле: Нельга падзеям у Афрыцы надаваць больш увагі, чым Беларусі

18
Вестэрвеле: Нельга падзеям у Афрыцы надаваць больш увагі, чым Беларусі

«Лёс кожнага беларускага апазіцыянера павінны быць не менш важным для еўрапейцаў, чым падзеі ў Афрыцы», - заявіў кіраўнік МЗС Германіі.

Міністр замежных спраў ФРГ Гіда Вестэрвеле, выступаючы 26 мая на Еўрапейскім форуме ў Берліне, адзначыў, што наведаў Беларусь у снежні 2010 года, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, і сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам, які заявіў аб планах дэмакратызацыі, а таксама з кандыдатамі ў прэзідэнты, якія «падзяляюць еўрапейскія каштоўнасці».

«Сёння гэтыя кандыдаты асуджаныя, арыштаваныя, знаходзяцца пад следствам, а іхнія сем'і падвяргаюцца ціску», - канстатаваў кіраўнік МЗС Германіі.

На ягоную думку, Еўропа надае нашмат больш увагі падзеям у Паўночнай Афрыцы, якія шырока асвятляюцца ў навінах, чым Беларусі.

Словы нямецкага міністра зала сустрэў апладысментамі, перадае БелаПАН.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках