16 траўня 2024, Чацвер, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстрыйская Der Standard піша пра катаванні ў беларускіх турмах

2
Аўстрыйская Der Standard піша пра катаванні ў беларускіх турмах

У сённяшнім нумары аўстрыйскай Der Standard апублікаванае інтэрв'ю з кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Алесем Міхалевічам.

Міхалевіч распавядае аб парадках, якія пануюць ў беларускай турме КДБ. Яго і іншых зняволеных падвяргалі асабістаму надгляду па пяць-шэсць разоў на дзень, пры працэдуры кожны раз прысутнічалі людзі ў масках. «Нам даводзілася стаяць голымі з шырока расстаўленымі нагамі, … у памяшканні, дзе тэмпература не падымалася вышэй за 10 градусаў», - кажа ён і дадае, што працэдура працягвалася каля 40 хвілін. Ногі зняволеным рассоўвалі гэтак шырока, што яны ледзь не садзіліся на шпагат. Ім здавалася, што ў іх вось-вось парвуць звязкі.

Класіфікуючы падобнае абыходжанне як катаванне, Міхалевіч заяўляе, што адміністрацыя ўжывала і іншыя метады ціску на зняволеных. Так, умовай ягонага вызвалення стала падпісанне заявы аб супрацоўніцтве з КДБ. «Калі б я не падпісаў гэтую заяву, то, мабыць, да гэтага часу заставаўся б у турме. Я ніколі не быў агентам КДБ і не збіраюся ім станавіцца», - кажа ён.

Міхалевіч, нагадвае выданне, быў арыштаваны ў снежні мінулага года як адзін з арганізатараў масавых пратэстаў, якія адбыліся ў Менску супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Адпушчаны пазней пад падпіску аб нявыездзе, ён змог бегчы за мяжу.

У цяперашні час кіруючы беларускі рэжым перажывае сур'ёзныя эканамічныя цяжкасці. Цяпер ягонае існаванне «залежыць ад расейскіх крэдытаў, але нават яны не могуць палепшыць сітуацыю на працяглы тэрмін. Нам неабходная сур'ёзная эканамічная, сацыяльная і палітычная мадэрнізацыя. Але рэжым не стане яе прасоўваць, паколькі яна азначае ягоны канец», рэзюмуе Міхалевіч.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках