18 траўня 2024, Субота, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За Анатолем Лябедзькам сочаць

32
За Анатолем Лябедзькам сочаць

Незаконныя сачэнні і праслушкі тэлефонных размоваў сталі беларускай рэчаіснасцю.

За старшынём Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам ўсталяванае сачэнне.

«Усе сустрэчы, аб якіх я дамаўляюся па тэлефоне, праходзяць пад пільным наглядам людзей у цывільным, - паведаміў Анатоль Лябедзька ў інтэрв'ю «Народнай волі». - Я не ведаю іхнюю ведамасную прыналежнасць, што, зрэшты, не так ужо і важна. Да прыкладу, сёння я сустракаўся ў кафэ з Віктарам Карніенкам, і ў прызначаны час за суседні столік прыселі два моцных маладых чалавекі.

Пасля сустрэчы адзін пацёгся за мной, як нітка за іголкай, прычым нават не спрабаваў гэта хаваць. Гэтых фізічна моцных хлопцаў не перашкаджала б адправіць на будоўлю, пацягаць цэглу, хоць нейкая карысць была б, а так як з казла малака».

Палітык не мае намеру звяртацца ў праваахоўныя органы з запытам на прадмет законнасці правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у дачыненні да сябе.

«Мяркую, што калі б я зараз звярнуўся ў пракуратуру з патрабаваннем высветліць, ці выдавалася санкцыя на сачэнне за мной, то там зрабілі б здзіўленыя вочы, і на гэтым усё скончылася», - адзначыў Анатоль Лябедзька.

Аднак праваабаронцы звяртаюць увагу на тое, што незаконныя сачэнні і праслушкі тэлефонных размоваў сталі беларускай рэчаіснасцю. У прыватнасці, на судзе над Уладзімірам Някляевым высветлілася, што палітыка праслухоўвалі нібыта з санкцыі Генпракуратуры, аднак «дзеяча», які выдаў санкцыю, у гэтым ведамстве проста няма. Асуджаны на 5 гадоў кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў заявіў на працэсе, што яго пачалі «слухаць» са жніўня 2010 года. Зміцер Бандарэнка, прысуджаны да 2 гадоў, быў абураны тым, штоны яго тэлефон праслухоўваецца з 22 верасня. І палітыкі, і іхнія адвакаты лічаць гэтыя праслушкі незаконнымі, аднак ніякай рэакцыі на гэтыя заявы няма.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках