13 чэрвеня 2024, Чацвер, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік міністра не ўбачыў дэфіцыту імпартных тавараў

47
Намеснік міністра не ўбачыў дэфіцыту імпартных тавараў

Першы намеснік міністра гандлю Аляксандр Забела заявіў: «Дэфіцыту харчовых і нехарчовых тавараў на беларускім рынку не існуе».

Такім чынам, як піша БелаПАН, чыноўнік адказаў на пытанне аб уплыве на гандаль імпартным таварам праблем з валютай.

«Сёння ёсць дастаткова таварных запасаў, якія былі створаныя імпарцёрамі загадзя, ідуць пастаўкі і зараз, - сказаў Забела. - Літаральна па кожнай пазіцыі праблем з таварам няма. Сёння імпарцёры забяспечваюць тым жа таварам раздробны гандаль, які быў і раней».

Пры гэтым ён прызнаў, што «цяжкасці з валютай ёсць». «Тым не менш яна прадаецца і набываецца, праходзяць і тавараабменныя аперацыі», - канстатаваў першы намеснік міністра гандлю.

Забела таксама адзначыў, што «ёсць пэўныя праблемы і з адпускным коштам тавараў». «Гэта звязана не з ростам кантрактнага кошту, які ў валюце не змяніўся, а з ростам курсу валют», - адзначыў першы намеснік міністра.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках