27 красавiка 2024, Субота, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаргінец пакрыўдзіўся на блогера

67
Чаргінец пакрыўдзіўся на блогера

Да блогера Яўгена Ліпковіча раніцай 5 мая прыйшлі дадому міліцыянты і забралі яго на «размову».

Пра гэта блогер паспеў паведаміць у суполцы ШОС у сацыяльнай сетцы Facebook.

Па словах Ліпковіча, прычынай візіту міліцыі з'яўляецца заява старшыні афіцыёзнага саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца. Генерал-лейтэнант міліцыі абвінаваціў блогера ў «наўмысным прыніжэнні гонару і годнасці асобы, выказаным ў непрыстойнай форме» (арт 9.ч 3. Адміністрацыйнага кодэкса РБ).

У чым менавіта заключаецца «прыніжэнне» пакуль невядома. У некалькіх інтэрв'ю блогер прапаноўваў забараніць распаўсюд праз кніжныя крамы твораў Чаргінца, якія «не проста маюць эратычны, а месцамі парнаграфiчны змест».

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках