20 траўня 2024, панядзелак, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для закупкі лекаў валюты таксама няма

27
Для закупкі лекаў валюты таксама няма

Нацыянальны банк Беларусі па просьбе ўрада на два дні прыпыніў продаж валюты на біржы па афіцыйным ільготным курсе для набыцця медыкаментаў, каб трохі астудзіць рынак.

Пра гэта Reuters паведаміўла крыніца блізкая да Нацбанка.

З-за валютнага крызісу, уякі страціў золатавалютныя рэзервы Беларусі, Нацбанк з сакавіка прадае праз біржу валюту па кантраляваным курсе толькі для набыцця медыкаментаў, аплаты энергарэсурсаў і пагашэння валютных крэдытаў.

Следствам валютнага крызісу стала множнасць курсаў беларускага рубля.

«Урад занепакоены рэзкім ростам пакупак на біржы для аплаты медыкаментаў... Набыццё валюты вырасла ў разы. Пакуль ёсць магчымасць купіць валюту на гэтыя мэты па афіцыйным, ільготным курсе суб'екты гаспадарання проста затарваюць склады пра запас», - сказала крыніца.

«А гэта стварае дадатковае напружанне на рынку», - дадаў ён.

У красавіку Нацбанк зняў абмежаванні па курсаўтварэнні на міжбанкаўскім рынку, пасля чаго пазабіржавы курс рубля знізіўся да 5.000 рублёў за даляр, пры афіцыйным курсе ў чацвер 3.007 рублёў.

Валютны крызіс ужо прывёў да доўгіх чэргаў у абменніках і росту коштаў на імпарт.

Урад кажа, што з сур'ёзнымі праблемамі сутыкнуліся і беларускія вытворцы, якія вымушаныя прыпыняць вытворчасць з-за перабояў з закупамі імпартнай сыравіны.

Беларусь разлічвае стабілізаваць сітуацыю з дапамогай абяцаных Расеяй крэдытаў на $3 мільярды. Масква раней казала, што перамовы аб крэдыце могуць працягнуцца да сярэдзіны мая, і вылучаў ўмовай ягонага вылучэння правядзенне ў Беларусі эканамічных рэформаў, скарачэнне выдаткаў бюджэту і ўзмацненне жорсткасці крэдытнай палітыкі.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках