29 красавiка 2024, панядзелак, 16:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ФМС Расеі: Ніякіх прыкмет мяжы з Беларуссю быць не павінна

54
ФМС Расеі: Ніякіх прыкмет мяжы з Беларуссю быць не павінна

Прыкметы перасячэння расейска-беларускай мяжы знікнуць з 1 ліпеня 2011 года, калі мытны кантроль будзе перанесены на знешнія межы Мытнага саюза.

Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі 1 чэрвеня ў Маскве начальнік аналітычнага ўпраўлення Федэральнай мытнай службы РФ Уладзімір Івін, паведамляе РІА Новости.

Па словах Івіна, ФМС падрыхтавала праект указа прэзідэнта РФ Дзмітрыя Мядзведзева аб поўнай ліквідацыі мытнага кантролю на ўнутраных межах Мытнага саюза і даручэнні ўраду па яго рэалізацыі. З 1 ліпеня плануецца ліквідаваць 36 мытных органаў на дзяржаўнай мяжы РФ - на казахстанскім і беларускай участках; будуць звольненыя 3,6 тысячы супрацоўнікаў гэтых органаў.

«На расейска-беларускай мяжы ні аднаго кантрольнага органа Расейскай Федэрацыі не застаецца. Мытныя органы з тых месцаў, дзе яны зараз ажыццяўляюць сваю дзейнасць, сыходзяць, шлагбаўмы і іншыя атрыбуты мяжы будуць цалкам знятыя. Такім чынам, на беларускім участку дзяржаўнай мяжы Расейскай Федэрацыі будуць цалкам адсутнічаць якія-небудзь прыкметы перасячэння мяжы - як для перавозчыкаў грузаў, так і для фізічных асоб», - удакладніў Івін.

Па ягоных словах, у дачыненні ўчастка мяжы з Казахстанам існуе пераходны перыяд, і ў пунктах пропуску застануцца памежнікі, якія будуць праводзіць толькі памежны і міграцыйны кантроль.

Івін нагадаў, што ў межах стварэння Адзінай эканамічнай прасторы рыхтуецца шэраг дакументаў па адмене памежнага кантролю.

Усе функцыі, якія выконваюць мытныя органы (мытны, ветэрынарны, фітасанітарны і інш), выводзяцца з пунктаў пропуску на знешні контур Мытнага саюза. «Такім чынам, Федэральная мытная служба цалкам гатовая да выканання раней пастаўленых задач, да адмены з расейскага боку мытнага кантролю ў поўным аб'ёме на расейска-беларускім і расейска-казахстанскім участку дзяржаўнай мяжы», - рэзюмаваў Івін.

У сваю чаргу начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі мытнага афармлення і мытнага кантролю ФТС РФ Дзмітрый Някрасаў паведаміў, што цяпер завяршаецца работа па забеспячэнні ўзаемнай прысутнасці супрацоўнікаў мытных службаў трох дзяржаваў. З Беларуссю, па ягоных словах, ужо ёсць шматгадовы досвед такога супрацоўніцтва, тады як з Казахстанам пытанне патрабуе пільнай увагі.

Таксама падрыхтаванае пагадненне аб абмене інфармацыяй паміж мытнымі органамі, што дасць магчымасць забяспечыць празрыстасць афармлення і кантролю на тэрыторыі ўсіх трох краін.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках