29 красавiка 2024, панядзелак, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўразвязе пагадзіліся выдаваць расейцам пяцігадовыя візы

36
У Еўразвязе пагадзіліся выдаваць расейцам пяцігадовыя візы

Улады Расеі і ЕЗ дамовіліся аб спрашчэнні візавага рэжыму, у межах якога расейцы змогуць атрымліваць шэнгенскія візы тэрмінам да пяці гадоў.

Пра гэта са спасылкай на словы кіраўніка дэпартамента агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва МЗС РФ Уладзіміра Варанкова паведамляе РІА Новости.

Па словах дыпламата, першапачаткова расейцы не будуць мець права на атрыманне падобных дакументаў. Паводле дамоўленасці, перш прэтэндэнтам трэба будзе даказаць сваю добранадзейнасць падчас знаходжання на тэрыторыі Шэнгенскай зоны напрацягу не больш чым года.

У выпадку калі за час, праведзены ў ЕЗ, грамадзяне Расеі не дапусцяць якіх-небудзь парушэнняў закона, яны змагу пасля атрымаць ужо пяцігадовую візу. Аб тым, калі менавіта новы парадак выдачы шэнгенскіх віз ўступіць у сілу, Варанкоў не патлумачыў.

Аб тым, што дамоўленасць адносна выдачы пяцігадовых віз амаль дасягнутая, 26 мая са спасылкай на МЗС пісаў «Коммерсантъ». Газета адзначыла, што таксама ўдала прасоўваюцца перамовы з нагоды ўвядзення кароткатэрміновага бязвізавага знаходжання ў Шэнгене шэрагу катэгорый грамадзян - экіпажам паветраных і марскіх суднаў, людзям, якія маюць патрэбу ў планавым лячэнні, іхнім родным і блізкім, а таксама журналістам.

Абмеркаванне спрошчанага парадку выдачы віз праходзіць паралельна з перамовамі з нагоды ўвядзення бязвізавага рэжыму. Па дадзеных «Коммерсанта», бакі ўжо ўзгаднілі сумесны план па адмене віз, аднак дакументам яшчэ трэба будзе прайсці ўзгадненне ва ўсіх краінах ЕЗ.

Праект аб увядзенні паміж Расеяй і ЕЗ бязвізавага рэжыме быў перададзены Брусэлю Масквой у маі-чэрвені 2010 года.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках