28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апошнія грошы - на хлусню дзяржСМІ

30
Апошнія грошы - на хлусню дзяржСМІ

На лукашэнкаўскую прапаганду з нашых кішэняў забяруць апошнія грошы.

Міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі 13 чэрвеня ў Віцебску на сустрэчы з працоўным калектывам ААТ «КІМ» заявіў, што дзяржава працягне аказваць падтрымку СМІ. «Газета, тэлебачанне - гэта не крыніца вымання прыбытку, гэта інфармацыйная крыніца, таму дзяржава дапамагала і будзе дапамагаць СМІ», - сказаў ён.

Міністр адзначыў, што «сур'ёзных праблемаў у друкаваных СМІ няма». «Самыя вялікія рэспубліканскія выданні можна адпусціць у вольнае плаванне - яны застануцца самаакупнымі», - лічыць ён, перадае «Телеграф».

Сярод раённых выданняў, па ягоных словах, самаакупныя 60% газет. У гэтай сувязі Мінінфарм вядзе перамовы са Шклоўскім заводам друкаванай паперы аб кошце паперы для рэдакцый газет.

Аляксандр Лукашэнка 17 мая падпісаў указ № 192, якім пастанавіў ў 2011 годзе аказаць дзяржаўным медыя краіны фінансавую падтрымку за кошт рэспубліканскага бюджэту. Так, дзяржСМІ, якія ўключаны ў спецыяльны спіс ўрада, могуць атрымліваць субсідыі на «правядзенне дзяржаўнай палітыкі праз сродкі масавай інфармацыі».

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках