2 траўня 2024, Чацвер, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сейм Літвы рыхтуецца да ратыфікацыі дамовы з Беларуссю

1
Сейм Літвы рыхтуецца да ратыфікацыі дамовы з Беларуссю

Літоўскі парламент прыняў праект закона, якім прадугледжаная ратыфікацыя літоўска-беларускіх дамоўленасцяў аб прымежавым перасоўванні грамадзянаў абедзвюх краін.

Гэтая дамова была падпісаная ў Менску 20 кастрычніка 2010 года, паведамляе ІА Регнум.

Сутнасць двухбаковых дамоўленасцяў заключаецца ў тым, што жыхары памежнай зоны, вызначанай у 50 кіламетраў па абодва бакі ад літоўска-беларускай мяжы, атрымаюць права палегчанага перасячэння мяжы і знаходжання на сумежнай тэрыторыі да 90 сутак на працягу паўгода.

Па заяве міністра замежных справаў Літвы Аўдронюса Ажубаліса, беларуская «палатка» ратыфікавала дамову яшчэ ў снежні мінулага года, а Аляксандр Лукашэнка паставіў свой подпіс 10 студзеня 2011 года.

Дамова аб прымежавым перасоўванні грамадзянаў абедзвюх краін можа закранаць інтарэсы прыкладна 1 млн. чалавек, прычым прыкладна 750 тыс. - гэта грамадзяне Літвы. З літоўскага боку ў 50-кіламетровую памежную зону трапляюць Вільня, Тракай, Укмерге, Маляты, Зарасай, Шальчынінкай, Эйшышкес, Друскінінкай. З беларускага - Ліда, Гродна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках