19 траўня 2024, Нядзеля, 10:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці абвінавачанага ў тэракце не дапусцілі да абароны

3
Маці абвінавачанага ў тэракце не дапусцілі да абароны

Маці абвінавачанага ў тэракце ў менскім метро не дазволілі быць законным прадстаўніком сына.

У лісце, падпісаным кіраўніком следчай групы, якая займаецца справай выбуху ў менскім метро 11 красавіка, намеснікам Генеральнага пракурора Андрэя Шведа, сказана, што маці не можа быць законным прадстаўніком сына, таму што ён паўнагадовы і дзеяздольны.

Як паведамляе «Радыё Свабода», маці занепакоеная фізічным і маральным станам свайго 26-гадовага сына, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Яна лічыць сына невінаватым і непакоіцца, што на яго можа быць аказаны ціск, каб ён узяў на сябе віну за тое, чаго не рабіў. Таму яна хацела, каб яе дапусцілі да ўдзелу ў дзеяннях па крымінальнай справе, узбуджанай супраць ейнага сына па частцы 3 артыкула 289 Крымінальнага кодэкса.

30 мая яна звярнулася з заявай да кіраўніка следчай групы, спаслаўшыся на шэраг артыкулаў Крымінальна-працэсуальнага кодэкса, якія рэгламентуюць магчымасці грамадзян быць законнымі прадстаўнікамі сваіх бліжэйшых сваякоў, якіх абвінавачваюць у крымінальных злачынствах, у тым ліку асабліва небяспечных для грамадства. Але атрымала адмову на падставе таго, што ейны сын паўнагадовы і што «ў органа папярэдняга расследавання няма звестак і падставаў меркаваць, што ён недзеяздольны».

Віцебскі праваабаронца Павел Левінаў лічыць, што дамагчыся ўдзелу ў справе сына можна было бы іншым шляхам: «Законны прадстаўнік сапраўды можа прадстаўляць інтарэсы толькі непаўнагадовых або недзеяздольных асоб, што і патлумачыў у сваім адказе кіраўнік следчай групы Андрэй Швед. На падставе часткі 3 артыкула 44 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса маці абвінавачанага магла б стаць адным з абаронцаў сына, лік якіх, згодна з заканадаўствам, не абмежаваны. Але хадайніцтва аб гэтым павінен падаць у орган расследавання сам абвінавачаны. У большасці беларускага насельніцтва недастаткова высокі ўзровень прававой культуры, таму ў мяне ёсць падставы меркаваць, што просты 26-гадовы малады чалавек з сярэдняй адукацыяй наўрад ці мог ведаць аб такім сваім праве. Аднак распавесці аб гэтым абвінавачванаму абавязкова павінен быў орган, які вядзе следства. Мог бы падказаць зрабіць гэта і прафесійны адвакат. Я цалкам перакананы, што наяўнасць блізкага сваяка ў якасці абаронцы - гэта вельмі важна, таму што ні адзін адвакат не будзе так шчыра і аддана адстойваць інтарэсы абвінавачанага, як родны чалавек».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках