1 траўня 2024, Серада, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракаповіч хварэе, але ягоная справа жыве

47
Пракаповіч хварэе, але ягоная справа жыве

Чарговы прэс-рэліз Нацбанку Беларусі выклікаў здзіўленне.

Прэс-служба галоўнага банка краіны зноў спрабуе адмаўляць відавочнае і заяўляе, што ніякіх праблем на міжбанкаўскім валютным рынку Беларусі няма, а інфармацыя «пра нібыта поўнае спыненні аперацый на пазабіржавым сегменце валютнага рынку» не адпавядае рэчаіснасці.

У сваё апраўданне Нацбанк прыводзіць дадзеныя справаздачнасці аб аперацыях на валютным рынку, якія штодня накіроўваецца банкамі ў Нацыянальны банк, і якія, на думку прэс-службы Нацбанка, сведчаць аб павелічэнні аб'ёмаў аперацый суб'ектаў гаспадарання.

Так, на пазабіржавым сегменце валютнага рынку па аперацыях суб'ектаў гаспадарання сярэднядзённы абарот склаў: у студзені-маі - 80,1 млн. даляраў ЗША, у маі - 85,8 млн. даляраў ЗША, з 25 па 31 мая - 102,4 млн. даляраў ЗША.

Рост аб'ёмаў аперацый непасрэдна звязаны з павелічэннем валютнай выручкі, якая паступае ў краіну, лічаць у Нацбанку. Па папярэдніх дадзеных, аб'ём паступлення ў краіну валютнай выручкі за студзень - красавік у адносінах да аналагічнага перыяду 2010 года вырас на 61% - з 7.941,9 да 12789,5 млн. даляраў ЗША ў эквіваленце. У выніку ў красавіку, упершыню за доўгі час, аб'ём валютнай выручкі, што паступіла ў краіну, нібыта перавысіў аб'ём плацяжоў за імпарт тавараў і паслуг.

Варта нагадаць, што з красавіка «дзякуючы» забаронам Нацбанка афіцыйна купіць валюту імпарцёры не могуць і змушаныя выкарыстоўваць шэрыя і адкрыта крымінальныя схемы пакупкі валюты, якія ніяк не адлюстраваныя ў статыстыцы Нацбанка. Пасля нядаўняй афіцыйнай дэвальвацыі на 56% і вяртання забароны на аперацыі на міжбанкаўскім рынку, якія адрозніваюцца ад афіцыйнага курсу валют на 2%, валютны чорны рынак і зусім перамясціўся ў суседнія краіны.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках