18 траўня 2024, Субота, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На патанулым цеплаходзе «Булгарыя» былі беларусы

32
На патанулым цеплаходзе «Булгарыя» былі беларусы

Паводле папярэдняй інфармацыі, атрыманай з амбасады Беларусі ў Расеі, на патанулым цеплаходзе на Волзе знаходзіліся двое грамадзян Беларусі.

Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У знешнепалітычным ведамстве адзначылі, што адзін беларускі грамадзянін выратаваны, у цяперашні час вядуцца пошукі другога.

Супрацоўнікі аддзялення беларускай амбасады ў Расеі ў горадзе Казані знаходзяцца ў сталым кантакце з расейскім МНС.

На борце цеплахода «Булгарыя», па апошніх афіцыйных дадзеных, знаходзіліся 196 чалавек, прычым 15 з іх не было ў спісах, тбо яны не былі зарэгістраваныя. Новыя лічбы агучыў кіраўнік Татарстана Рустам Мініханаў, які прыбыў у пасёлак Куйбышаўская затока, дзе знаходзіцца аператыўны штаб выратавальнай аперацыі.

Выратаваны 79 чалавек, 14 пацярпелых шпіталяваныя, васьмярых неўзабаве выпісалі. Выратаваныя раней былі дастаўленыя ў Казань на борце цеплахода «Арабэла».

Аднак большасць людзей загінулі. Каля 110 целаў былі знойдзеныя ва ўнутраных памяшканнях патанулага судна, у тым ліку як мінімум 30 дзяцей, паведаміла «Інтэрфаксу» прэс-служба пошукава-выратавальнай службы Удмуртыі, чые супрацоўнікі таксама працуюць на месцы.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках