18 траўня 2024, Субота, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавая бойка ў электрычцы Менск-Орша

160
Масавая бойка ў электрычцы Менск-Орша

У выніку масавай бойкі ў электрацягніку Менск-Орша аднаму мужчыну зламалі нагу.

Ні міліцыя, ні медыкі своечасова не адрэагавалі на інцыдэнт. Акрамя таго, у электрацягніку адсутнічала сувязь з машыністам. Аб тым, што здарылася, атрымалася даведацца дзякуючы лісту відавочцы, атрыманым сайтам Zhodzina.by.

«У электрацягніку Менск-Орша адпраўленнем з Менска ў 10:30 на перагоне Жодзіна - Барысаў распачалася масавая бойка. У выніку жорсткага збіцця, аднаму з мужчынаў пераламалі нагу... І вось вынік: сувязь з машыністам адсутнічае. Работнікаў міліцыі суправаджэння ў электрычцы няма. Служба медыцынскай дапамогі не арганізаваная, так што пацярпелага хуткая дапамога змагла забраць толькі на станцыі Прыяміна. Аператыўна адрэагаваць не змаглі ні медыкі, ні міліцыянты горада Барысава», - піша сведка.

Растлумачыў сітуацыю аб непрацаздольнасці кнопак выкліку міліцыі альбо машыніста адказны за тэхнічны стан электрацягнікоў Аляксандр Лазар:

«Калі ў якім-небудзь вагоне электрацягніка не працуе кнопка выкліку міліцыі, то па прыбыцці на канчатковую станцыю трэба запрасіць адміністрацыю для складання акта аб непрацуючай кнопцы. Як правіла, выпадкі выхаду з ладу кнопкі выкліку бываюць рэдка».

Што тычыцца суправаджэння цягніка работнікамі міліцыі, то пракаментавалі праблему ў УУС на транспарце так:

«Для таго, каб задзейнічаць суправаджэнне кожнага электрацягніка, ва УУС не хапае супрацоўнікаў. Таму, як правіла, суправаджаюцца больш крымінагенныя электрацягнікі пасля адпаведнага аналізу становішча. Работнікі міліцыі па факце выкліку абавязаныя прыбыць у электрычку на бліжэйшай станцыі. Што тычыцца дадзенага выпадку, цяпер праводзіцца праверка».

Напісаць каментар 160

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках