17 траўня 2024, Пятніца, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ежы Бузек: Рэжым у Беларусі можа абрынуцца гэтак жа хутка, як у Тунісе і Егіпце

69
Ежы Бузек: Рэжым у Беларусі можа абрынуцца гэтак жа хутка, як у Тунісе і Егіпце

Старшыня Еўрапарламента Ежы Бузек лічыць непазбежнымі перамены ў Беларусі.

Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

На думку Бузека, уведзеныя Еўразвязам санкцыі ў дачыненні да прадстаўнікоў афіцыйнага Менска не прынеслі выніку. Аднак, лічыць палітык, «вялікія і глыбокія перамены» у Беларусі зусім «не за гарамі»: рэжым у Менску можа абрынуцца гэтак жа хутка, як рэжымы ў Тунісе і Егіпце падчас «арабскай вясны»:

«Я не бачу якіх-небудзь вынікаў адрасных санкцыяў. Я не бачу ніякіх зменаў ў паводзінах беларускага рэжыму. Але гэта зусім тыпова, бо ніколі невядома, калі рэжым пачне рушыцца. Бо гэта можа адбыцца за два ці тры тыдні. Мы можам сказаць, што год таму ніхто не мог спадзявацца, што ў Паўночнай Афрыцы будзе адбывацца тое, што мы бачым цяпер. Ніхто такога развіцця не чакаў, і раптам усё здарылася. Абсалютна тое ж самае будзе ў выпадку Беларусі», - сказаў Бузек.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках