17 траўня 2024, Пятніца, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прысуды Усу і Статкевічу засталіся без зменаў

11
Прысуды Усу і Статкевічу засталіся без зменаў

Менскі гарадскі суд пакінуў без зменаў прысуды, вынесеныя судом Ленінскага раёна кандыдатам у прэзідэнты Мікалаю Статкевічу і Зміцеру Усу.

Пакінутыя ранейшымі прысуды таксама яшчэ пяцёрым удзельнікам падзеяў 19 снежня 2010 года - Аляксандру Класкоўскаму, Арцёму Грыбкову, Аляксандру Квяткевічу, Зміцеру Буланаву і Андрэю Пазняку. Такое рашэнне прыняла 19 ліпеня судовая калегія пад старшынствам Сяргея Хрыпача, перадае БелаПАН.

Пракурор Антон Загароўскі заявіў, што лічыць неабгрунтаванымі касацыйныя скаргі асуджаных. Па ягоных словах, доказы абароны не абгрунтаваныя, бо абвяргаюцца фактамі ў прысудзе. Пракурор упэўнены, што ўдзельнікі масавых беспарадкаў спрабавалі прарвацца праз ачапленне міліцыі ў Дом урада. Акрамя таго, мяркуе Загароўскі, выяўленыя на плошчы палкі, жалезныя пруты, бутэлькі і іншыя прадметы сведчаць аб змове удзельнікаў масавых беспарадкаў на здзяйсненне супрацьпраўных дзеянняў.

На сённяшнім пасяджэнні судовай калегіі ні аднаго з асуджаных не было.

Нагадаем, 15 ліпеня судовая калегія Менгарсуда пакінула без змены прысуд кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Саннікаву. У бліжэйшыя дні Саннікаў павінен быць этапаваны з Менска ў наваполацкую калонію.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках