18 траўня 2024, Субота, 17:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лябедзька распавёў аб катаваннях у КДБ вайсковай пракуратуры

16
Лябедзька распавёў аб катаваннях у КДБ вайсковай пракуратуры

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька сёння знаходзіўся ў вайсковай пракуратуры Беларусі.

Адразу пасля выхаду адтуль палітык распавёў «Радыё Свабода»:

«Мяне выклікаў следчы па асабліва важных справах Вайсковай пракуратуры Андрэй Халіма. Размова доўжылася больш за дзве гадзіны.

Следчы патлумачыў, што ён займаецца праверкай інфармацыі аб парушэннях правоў людзей, якія знаходзіліся ў Следчым ізалятары КДБ. А паколькі маё прозвішча фігуруе ў дакументах, якія падрыхтавалі праваабаронцы, то ён і выклікаў мяне для дачы тлумачэнняў.

Следчы спытаў, што мне вядома аб катаваннях у СІЗА КДБ. У сваіх паказаннях я пайшоў па прынцыпе люстэрка. Гэта значыць распавёў аб падзеях, звязаных са мной асабіста з 20 снежня 2010 года да 6 красавіка 2011, калі я знаходзіўся ў КДБ.

Я сказаў следчаму, што лічу сябе еўрапейскім чалавекам. А па еўрапейскіх стандартах, тое, што адбывалася там у дачыненні да мяне і іншых людзей, гэта - катаванні».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках