16 траўня 2024, Чацвер, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Дашкевіч адзначае 30-годдзе ў карцэры

36
Зміцер Дашкевіч адзначае 30-годдзе ў карцэры

Сёння Анастасія Палажанка паехала ў горацкую калонію, каб павіншаваць Зміцера Дашкевіча з 30-годдзем.

Аднак замест спаткання з палітвязнем дзяўчына даведалася непрыемную навіну і выслухала шматлікія абразы ў свой ​​адрас ад кіраўніка калоніі А. Кавалёва, перадае «Еўрарадыё».

Кавалёў не дазволіў Палажанка, якая з'яўляецца нявестай палітвязня, сустрэцца са Зміцерам Дашкевічам і сказаў, што яна яму ніхто. Гутарка адбывалася ў прысутнасці 4-х мужчын-прадстаўнікоў адміністрацыі калоніі, ні адзін з якіх не стаў на абарону дзяўчыны. Выпадкова сутыкнуўшыся ў калідоры з радавым супрацоўнікам калоніі, Анастасія Палажанка даведалася, што Зміцер Дашкевіч знаходзіцца ў карцэры. Выйдзе адтуль ён толькі 25 ліпеня.

Нагадаем, што сёння ў палітвязня дзень нараджэння. Зміцеру споўнілася 30 гадоў.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках