17 траўня 2024, Пятніца, 1:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белтрансгаз» прададуць таемна

27
«Белтрансгаз» прададуць таемна

Беларусь у гэтым годзе прадасць Газпраму другія 50% акцый ААТ «Белтрансгаз».

Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў чацвер у Менску кіраўнік дзяржкамітэта па маёмасці Беларусі Георгій Кузняцоў, перадае «Інтэрфакс Захад».

«У гэтым годзе будзе прададзены дзяржпакет Белтрансгазу. Праект практычна гатовы, але вы ведаеце, што перамовы адкладзеныя на восень», - сказаў Г. Кузняцоў.

Ён пацвердзіў, што кошт пакета складае $ 2,5 млрд.

«Самае цяжкае - ідзе перамоўны працэс. Калі б толькі гаворка ішла аб куплі-продажы - не было б ніякіх праблем. Але на гэтую дамову, на гэтую ўгоду накладаецца яшчэ вельмі шмат дадатковых умоваў: кошты, тарыфы і шматлікае іншае. Як толькі ўсе гэтыя складаныя пытанні будуць вырашаныя, угода пройдзе як па масле», - сказаў Г. Кузняцоў. «Я думаю, восенню», - дадаў ён, адказваючы на пытанне аб меркаваным часе здзяйснення ўгоды.

Кіраўнік ДКІ адзначыў, што не лічыць абавязковым інфармаваць аб здзяйсненні ўгоды куплі-продажу 50-адсоткавай долі Беларусі ў «Белтрансгазе» шырокую грамадскасць і СМІ.

«Не абавязкова гэта будзе шампанскае і публічная вядомасць. Калі некалькі год таму мы прадавалі першы наш пакет у «Белтрансгазе», вы, журналісты, нават і не ведалі пра гэта. Бегалі па Менску і шукалі месца, дзе мы гэта праводзім», - сказаў старшыня ДКІ.

«А мы ў гэты час з прадстаўніком «Газпрама» ў наглядальным савеце «Белтрансгаза» ўзгаднялі складаныя дадатковыя ўмовы. Думаю, так будзе і цяпер», - працягнуў ён.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках